Беларуская Служба

Бескампрамісны праціўнік рэжыму. Кітайскаму паэту ўручаць польскую прэстыжную прэмію

23.05.2024 10:07
У Польскім тэатры сёння адбудзецца цырымонія ўручэння Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Збігнева Герберта.
Янг Ляньфота з прыватнага архіву паэта

Лаўрэатам стаў кітайскі паэт Янг Лянь. Крыстына Дамброўска, паэтка і эсэістка з журы, сказала, што лаўрэата і патрона прэміі звязвае біяграфічны і палітычны элемент:

-Янг Лянь нарадзіўся ў Швейцарыі, але, будучы дзіцём, хутка вярнуўся ў Кітай з сям’ёй. Ён стаў ахвяраў «культурніцкай рэвалюцыі», яго саслалі ў вёску, дзе ён, між іншым, капаў магілы. Пасля падзей на плошчы Цяньаньмэнь ён быў змушаны застацца за мяжой, і гэта яго сувязь з Гербертам. Бескампрамісны праціўнік рэжыму, які ідзе на тое, што за супраціў можна атрымаць забарону на друк ці іншя рэпрэсіі.

Паэзія Янг Ляня таксама блізкая да разумення мастацтва Герберта праз творчыя спасылкі на традыцыі і пастаянны дыялог са старой паэзіяй – сказала Марыя Дзедушыцка, старшыня Фонду Збігнева Герберта:

-Яго стаўленне да мастацтва, выкарыстоўванне традыцыі паэзіі – гэта нешта блізкае Герберту. Журы брала гэта пад увагу. Я асабіста цешуся, што мы ўваходзім на цалкам новыя моўныя ўзроўні. Праўда, лаўрэат жыве ў Берліне, але стала піша па-кітайску, прэзентуе паэзію гэтай мовы. Гэта поўная навінка.

Міжнародная літаратурная прэмія імя Збігнева Герберта – гэта ўзнагарода, якая ўручаецца з 2013 года ў галіне сусветнай літаратуры – у першую чаргу ў галіне паэзіі. Дагэтуль яе лаўрэатамі сталі Уільям Стэнлі Мервін, Чарльз Сіміч, Рышард Крыніцкі, Ларс Густафсан, Брэйтэн Брэйтэнбах, Нуала Ні Домнаіл, Агі Мізоль, Дурс Грунбайн, Юзэф Камуняка, Марыяна Кіяноўска і Томаш Венцлава.

ав

На 100-годдзе Збігнева Герберта ў Варшаве ўзнік мурал

24.01.2024 07:08
На мурале адлюстраваны выбітны паэт, драматург і эсэіст і фрагмент яго верша «Пасыл пана Кагіта».

Лаўрэатам прэміі імя Збігнева Герберта ўпершыню стаў кітайскі паэт

13.03.2024 14:35
Кітайскі паэт і змагар за свабоду слова Янг Лян стаў лаўрэатам Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Збігнева Герберта 2024.