Беларуская Служба

У Польшчы разглядаюць магчымасць скараціць працоўны тыдзень

24.05.2024 10:25
Міністэрства сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі аналізуе дзве ідэі скарачэння працоўнага часу: 35-гадзінны працоўны тыдзень або ўвядзенне бясплатных пятніц.
.
.shutterstock/stockfour

«Прасцейшым арганізацыйным рашэннем было б скараціць працоўны тыдзень на адзін дзень», – заявіла ў пятніцу ў Onet кіраўнік міністэрства Агнешка Дземʼяновіч-Бонк (Agnieszka Dziemianowicz-Bąk).

Паводле міністэрства, развіццё новых тэхналогіяў і змены на рынку працы зʼяўляюцца падставай пачаць размовы пра скарачэнне працоўнага часу палякаў.

«Мы прайшлі больш за 100 гадоў пасля ўвядзення 8-гадзіннага працоўнага дня, амаль паўстагоддзя таму суботы былі неаплочваемымі. За гэты час шмат што змянілася. (...) Можна было б зрабіць яшчэ адзін крок, ці хаця б распачаць дыскусіі», – сказала Агнешка Дзем’яновіч-Бонк.

«Мая мара, мой план, мая воля – каб працоўны тыдзень быў скарочаны. Як? Гэта тэма для абмеркавання. У палітычнай дыскусіі дзве прапановы», – дадала яна.

Першы – скарачэнне працоўнага тыдня да 35 гадзін. Другі – чатырохдзённы працоўны тыдзень, або, як казала Агнешка Дземяновіч-Бонк, увядзенне вольных пятніц. «Гэта тыя мадэлі, якія мы цяпер разглядаем», – сказала яна.

Міністэрства таксама разглядае рашэнні, звязаныя са скарачэннем працоўнага часу ў іншых краінах, у тым ліку ў Францыі і Германіі.

Міністр заявіла што такое змяненне будзе выгадна як работніку, так і наймальніку. «Гэта не значыць, што чым больш гадзін супрацоўнік праводзіць на працы, тым лепшы вынік. Выгаранне, стрэс і стомленасць зніжаюць прадукцыйнасць працы. Супрацоўнік пасля адпачынку больш творчы і матываваны», – заявіла міністр.

Яна таксама адзначыла, што польскае грамадства зʼяўляецца адным з найбольш перагружаных працай у Еўропе.

Міністэрства працы і сацыяльнай палітыкі да канца года прадставіць вынікі свайго аналізу па гэтым пытанні. «Я спадзяюся, што мы пачнем наступныя крокі на гэтым шляху цывілізацыйных пераўтварэнняў», – сказала міністр.

Паводле PAP/вх