Беларуская Служба

У Польшчы амаль 950 тысяч бяздомных жывёл

24.05.2024 18:35
Восем працэнтаў сабак і катоў у Польшчы жывуць на вуліцы – вынікае з даследавання Сусветнай кааліцыі абароны жывёл.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Elena Fragoso

І гэта добры вынік у параўнанні з сярэднім паказчыкам дваццаці даследаваных краін свету, дзе гэты паказчык у сярэднім складае 35 працэнтаў.

Аднак, па словах ветэрынара Малгажаты Главацкай (Małgorzata Głowacka), у краіне бадзяюцца амаль 950 000 сабак і катоў. Мэта справаздачы – «вызначыць тыя месцы ў жыццёвым цыкле жывёл, дзе яны найбольш схільныя рызыцы стаць бяздомнымі.

Былі вызначаны тры сферы, на якіх трэба засяродзіцца. Адна з іх – скарачэнне папуляцыі жывёл, якія размнажаюцца бескантрольна.

Як падкрэслівае Міхал Дамброўскі з Таварыства аховы жывёлаў, у Польшчы, асабліва па-за вялікімі агламерацыямі, дагэтуль існуе меркаванне, што жывёла мусіць мець прынамсі адзін памёт. Гэта памылковае меркаванне, а стэрылізацыя – гэта свядомы падыход да спынення размнажэння жывёлы і з'яўлення непажаданых сабак і катоў.

У польскіх прытулках знаходзіцца прыкладна 125 тысяч сабак і катоў. Нашмат больш, 825 000, гэта жывёлы, якія не маюць ніякага дагляду, гэта значыць з'яўляюцца беспрытульнымі бадзяжнымі жывёламі.

IAR/вх