Беларуская Служба

Надзвычайная камісія 28 траўня пачне працу над праектам аб дэкрыміналізацыі абортаў

24.05.2024 17:36
28 мая надзвычайная камісія пачне працу над праектам дэкрыміналізацыі дапамогі ў абортах.
Przepisy przygotowane przez KO przewiduje legalizację prawa aborcyjnego do 12 tygodnia ciąży
Przepisy przygotowane przez KO przewiduje legalizację prawa aborcyjnego do 12 tygodnia ciążyShutterstock/Parilov

Пра гэта Польскаму радыё паведаміла яе старшыня Дарота Лабода (Dorota Łoboda) з «Грамадзянскай кааліцыі». Дэпутат кажа, што на наступным пасяджэнні камітэт прызначыць пастаяннага эксперта, які будзе дапамагаць у падрыхтоўцы праекта.

Дарота Лабода кажа, што камісія пачынае сваю працу з праекту дэкрыміналізацыі, таму што сярод усіх праектаў абортаў ён выклікае найменш спрэчак.

– Гэта тычыцца таго, каб асоба, найбліжэйшая да жанчыны — часта гэта маці, партнёр, сяброўка, якія дапамаглі ёй атрымаць таблеткі для перарывання цяжарнасці, не былі пакараныя паводле крымінальнага кодэксу. Бо цяпер, калі жанчыну не караюць за перапыненне ўласнай цяжарнасці, маці, якая дапамагае ёй, можа апынуцца ў турме, што проста бесчалавечна і бессэнсоўна, – кажа Дарота Лабода.

Старшыня дадала, што камісія хоча завяршыць працу над праектам да канца чэрвеня. Гэта азначае, што ён будзе ўнесены ў Сейм на другое чытанне не раней за ліпень. У тым жа месяцы спецыяльны камітэт плануе пачаць працу над астатнімі праектамі, што тычацца абортаў. Гаворка ідзе пра тры пастановы: левых і «Грамадзянскай кааліцыі», якія прадугледжваюць, што аборты будуць легальныя да 12-га тыдня цяжарнасці без указання прычын, і «Трэцяга шляху», які прадугледжвае вяртанне да так званага абортнага кампрамісу.

Згодна з дзеючым заканадаўствам, перапыненне цяжарнасці магчыма, калі жыццё і здароўе маці знаходзяцца пад пагрозай або калі цяжарнасць наступіла ў выніку забароненага дзеяння, напрыклад, згвалтавання.

IAR/вх