Беларуская Служба

Студэнты Варшаўскага і Ягелонскага ўніверсітэтаў пачалі акцыю пратэсту супраць дзеянняў Ізраіля

25.05.2024 08:04
Падобныя пратэсты раней праходзілі ў іншых еўрапейскіх гарадах і ў ЗША.
        .
Студэнты ВУ пратэстуюць супраць дзеянняў Ізраіля ў сектары Газа.Фота: PAP/Radek Pietruszka

Студэнты Варшаўскага і Ягелонскага ўніверсітэтаў пачалі акцыю пратэсту на тэрыторыі сваіх ВНУ. Яны патрабуюць выразнага асуджэння ваенных дзеянняў Ізраіля ў сектары Газа.

Удзельнікі дэманстрацыі ў Варшаўскім універсітэце занялі парк Аўтаномія побач са студэнцкім гарадком. Там паставілі намёты. Студэнты патрабуюць ад універсітэцкіх уладаў асудзіць напад Ізраіля на сектар Газа і акупацыю Палестыны, парваць супрацоўніцтва з ізраільскімі акадэмічнымі ўстановамі, арганізацыямі і кампаніямі і байкатаваць іх да заканчэння канфлікту, а таксама прадставіць інфармацыю аб тым, з якімі ізраільскімі арганізацыямі супрацоўнічае Варшаўскі ўніверсітэт.

Падобныя патрабаванні выставілі студэнты Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Яны займаюць пакой у будынку Collegium Broscianum. Удзельнікі пікету ў Кракаве адзначылі, што іх ініцыятыва з'яўляецца «часткай сусветнага студэнцкага пратэсту». Падобныя пратэсты раней праходзілі ў іншых еўрапейскіх гарадах і ў ЗША.

IAR/нг