Беларуская Служба

Слухачы Польскага радыё амаль 70 гадоў сочаць за лёсам сям'і Матысякаў

25.05.2024 10:30
Ужо выйшла 3,5 тыс выпускаў радыёаповеду.
,     .
Акторы, якія граюць у радыёпастаноўцы "Матысякі".Фота: Cezary Piwowarski/PR

Ужо амаль 70 гадоў слухачы Польскага радыё сочаць за лёсам членаў сям'і Матысякаў. Сёння на Першым канале ў 13.15 паводле польскага часу выйшаў 3500-ты выпуск радыёпастаноўкі "Matysiakowie".

Аповед пра варшаўскую сям’ю — самы доўгі раман у гісторыі сусветнага радыёвяшчання. У перыяд найбольшай папулярнасці кожны выпуск слухалі больш за 12 мільёнаў чалавек. «Матысякі» і па сённяшні дзень карыстаюцца вялікай цікавасцю і сімпатыяй слухачоў. Пра сакрэт папулярнасці гавораць акторы Лявон Харэвіч і Марэк Сюдым (Leon Charewicz, Marek Siudym), якія граюць у «Матысяках», і рэжысэр Вальдэмар Мадэстовіч (Waldemar Modestowicz):

- Гэта такое нармальнае, штодзённае жыццё. Людзі любяць слухаць, што адбываецца ў суседзяў.

- Акрамя таго, гэта актуальнае жыццё, якое закранае бягучыя праблемы. І таму ніколі не стане démodé. Там гавораць пра ўсё, што адбываецца цяпер.

- Гэта такая сітуацыі, як паставіць мікрафон у нейкай кватэры і паслухаць, як людзі размаўляюць, расказваюць пра свае праблемы. Штодзённае жыццё, гарачыя справы.

Асновай наватарскай умоўнасці радыёпастаноўкі стала своеасаблівая стылізацыя пад «жыццёвы рэпартаж». Сцэнарыі аўтары пішуць на працягу тыдня перад запісам у чацвер ці пятніцу. Яны звязаныя з жыццём і актуальнымі падзеямі ў Варшаве, Польшчы і за мяжой.

IAR/нг