Беларуская Служба

Дональд Туск заявіў, што Польшча можа аднавіць працу КПП «Баброўнікі»

25.05.2024 12:03
Памежны пераход з Беларуссю ў Баброўніках закрылі ў лютым 2023 года.
-       .
Прэм'ер-міністр Дональд Туск на сустрэчы з жыхарамі Беластока.Фота: PAP/Artur Reszko

Памежны пераход у Баброўніках на польска-беларускай мяжы можа быць адкрыты, сказаў на сустрэчы ў Беластоку прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Такі крок быў бы накіраваны на тое, каб дапамагчы невялікім кампаніям у рэгіёне, якія выжываюць за кошт гандлю з беларусамі:

– Трэба параіцца з адпаведнымі службамі і падумаць, што зрабіць, каб гэта стала магчымым і бяспечным. Сёння я з’яўляюся апошнім чалавекам, які хацеў бы рабіць нейкія палітычныя жэсты ў адносінах Беларусі. Я не кажу пра людзей, а пра Лукашэнку і рэжым. Мы шукаем спосаб, каб прымусіць Лукашэнку спыніць арганізацыю нелегальнай міграцыі. За тое, што робяць Лукашэнка і Пуцін, не павінны расплачвацца падляскія прадпрымальнікі.

Памежны пераход з Беларуссю ў Баброўніках закрылі ў лютым 2023 года. Рашэнне пра гэта прыняў тагачасны кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі, абгрунтаваўшы «інтарэсамі дзяржбяспекі».

Беларускае Радыё Рацыя

нг