Беларуская Служба

Палякі святкуюць Дзень маці. Жанчыны ўсё радзей рашаюцца імі стаць

26.05.2024 08:04
У 2010 годзе было на 140 тысяч больш народзінаў, чым летась, а ў 1990 годзе – на 275 тысяч.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pixabay.com/VaniaMargaridaSl

У Польшчы нараджаецца ўсё менш дзяцей, а жанчыны ўсё пазней рашаюцца стаць маці. Летась нарадзілася на 33 тысячы дзяцей менш, чым годам раней.

Паводле папярэдніх звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у 2023 годзе нарадзілася 272 тысячы дзяцей, у 2022-м – больш за 305 тысяч. Тэндэнцыя змяншэння колькасці нованароджаных у краіне пастаянная. Для параўнання: у 2010 годзе было на 140 тысяч больш народзінаў, чым летась, а ў 1990 годзе – на 275 тысяч.

Статыстыка адзначае ўстойлівую тэндэнцыю і па ўзросце маці. Ён павялічваецца. З 2000 года сярэдні ўзрост жанчын, якія нарадзілі першае дзіця, павялічыўся з 24 да 29 гадоў. Гэта прыкладны сярэдні ўзрост – палова жанчын былі маладзейшыя, а палова – старэйшыя.

Аднак сярэдні ўзрост жанчын, якія наогул нараджалі, павялічыўся амаль на пяць гадоў – з 26 да амаль 31 года. Найпазней нараджаюць дзяцей жыхаркі багатых Мазавецкага і Малапольскага ваяводстваў, а раней за ўсіх – Вармінска-Мазурскага.

IAR/нг