Праект «Канікулы з войскам» разлічаны на людзей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў і будзе дзейнічаць на працягу ўсяго лета. Першы набор на добраахвотную вайсковую 27-дзённую падрыхтоўка пачнецца 10 чэрвеня. «Канікулы з войскам» завершацца прыняццем прысягі. Добраахвотнікаў перавядуць у пасіўны рэзерв. Аднак, калі нехта захоча заставацца ў войску, ён зможа гэта зрабіць, – паведамляе дырэктар Цэнтральнага ваеннага прызыўнога цэнтра Польшчы палкоўнік Гжэгаж Вайжынкевіч:
-Безумоўна, маладых людзей заахвоціць тое, што войска выдзяляе на іх экіпіроўку шэсць тысяч злотых, гэта такі дадатковы бонус. Акрамя бясплатнага пражывання, харчавання і, вядома, гэтай прыгоды з вайскоўцамі, якая будзе адбывацца з імі кожны дзень.
Для добраахвотнікаў падрыхтава 12,5 тысячы месцаў у 71 вайсковай частцы па ўсёй Польшчы. Профіль падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць ў праграмы «Канікулы з войскам», разнастайны – ад падраздзяленняў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння да дэсанта і спецназа.
Агулам Войска Польскае ладзіць тры наборы ў добраахвотнікі ў рамках праграмы «Канікулы з войскам» : першы пачнецца 10 чэрвеня, наступны – 15 ліпеня, трэці – 19 жніўня.
iar/эж