Беларуская Служба

Прэмʼер Польшчы: Камісія па вывучэнні ўплываў Расіі і Беларусі распачала працу сёння

05.06.2024 13:39
Прэмʼер Дональд Туск таксама адзначыў, што размаўляў з прадстаўнікамі IT-кампаній, такіх як Google і Microsoft, якія папярэджваюць, што Польшча зʼяўляецца вельмі важнай мішэнню для спецслужбаў Пуціна і Лукашэнкі.
  .
Прэм'ер Польшчы Д. Туск Фота: Kancelaria Premiera/X

Прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што Камісія па расследаванні расійскага ўплыву, якая пачынае працу сёння, ў сераду, 5 чэрвеня, павінна здабыць надзейныя і карысныя веды для дзяржаўнай улады і грамадкай думкі. Камісію ўзначаліў генерал Яраслаў Строжык.

Прэмʼер-міністр падкрэсліў, што ў краіне назіраецца беспрэцэдэнтная актыўнасць расійскіх і беларускіх спецслужбаў:

- Камісія распачынае працу сёння. Мы зацікаўленыя ў тым, каб камісія была свабоднай ад палітычных ці партыйных уплываў.

Камісія павінна надаць праўдзівую і надзейную інфармацыю аб рэальных пагрозах з боку Расіі і Беларусі. Ужо зараз мы ведаем, што гэтыя дзве дзяржавы, іх спецслужбы надзвычай актыўныя ў Польшчы.

Прэмʼер Дональд Туск таксама адзначыў, што размаўляў з прадстаўнікамі IT-кампаній, такіх як Google і Microsoft, якія папярэджваюць, што Польшча зʼяўляецца вельмі важнай мішэнню для спецслужбаў Пуціна і Лукашэнкі.

iar/эж

НАТА рыхтуе вайсковыя калідоры на выпадак буйнейшай вайны ў Еўропе

05.06.2024 14:01
Эксперты падкрэсліваюць, што дзеючыя планы НАТА на выпадак канфлікту патрабуюць неадкладнага перагляду.