Беларуская Служба

МЗС Польшчы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі

07.06.2024 09:10
У ноце пратэсту, перададзенай беларускаму дыпламату, Польшча рашуча патрабуе спыніць правакацыі на мяжы і арганізацыю міграцыйнага ціску.
МЗС ПольшчыФота: gov.pl

Выклік у МЗС Польшчы часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь звязаны з падзеямі на польска-беларускай мяжы, – паведамляе МЗС Польшчы, ў выніку чаго адзін польскі салдат загінуў пры выкананні службовага абавязку.

У ноце пратэсту, перададзенай беларускаму дыпламату, Польшча рашуча патрабуе спыніць правакацыі на мяжы і арганізацыю міграцыйнага ціску.

Паколькі злачынства адбылося на польскім баку мяжы, а таксама ў сувязі з следствам, якое вядзе пракуратура, МЗС патрабуе ўсталявання асобы і экстрадыцыі падазраванага ў забойстве польскага грамадзяніна.

«Гэта не індывідуальнае рашэнне бандытаў, якія напалі на нашага салдата, а вынік вучэння, праведзенага беларускім бокам. Абяцаю беларускім уладам адпаведныя наступствы», – напісаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў сетцы Х.

Тым часам прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўшанаваў памяць жаўнера, які загінуў на мяжы. «Жаўнер Войска Польскага загінуў, абараняючы нашу радзіму. Узрушаны яго смерцю, мае думкі і малітвы з яго сям'ёй і блізкімі», – напісаў польскі лідар у сацсетках.

Нагадаем, у чацвер, 6 чэрвеня, у адным з варшаўскіх шпіталяў памёр вайсковец 1-й Варшаўскай бранятанкавай брыгады. Лекары больш за тыдзень змагаліся за яго жыццё пасля таго, як 28 траўня на польска-беларускай мяжы ён быў паранены нажом.

iar/эж

Памёр польскі жаўнер, паранены мігрантам на польска-беларускай мяжы

06.06.2024 18:05
Вайсковец памёр у варшаўскім шпіталі больш чым праз тыдзень пасля інцыдэнту на мяжы.