Беларуская Служба

У Польшчы зменяць правілы выкарыстання жаўнерамі зброі падчас аховы дзяржаўнай мяжы

07.06.2024 13:52
Гаворка ідзе пра прававыя нормы, якія падтрымліваюць польскага жаўнера, калі ён выкарыстоўвае зброю для асабістай аховы ці аховы польскай тэрыторыі ці мяжы.
Ілюстрацыя Фота: Фота: X/@DGeneralneRSZ

На наступным тыдні прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск наведае вайсковыя часткі на усходзе краіны ў сувязі са складанай сітуацыяй на мяжы з Беларуссю

«Каб вывучыць чаканні адносна зменаў у заканадаўстве, практыку выкарыстання заканадаўства, а таксама каб польскія вайскоўцы змаглі з пачуццём поўнай падтрымкі з боку ўсіх органаў улады выконваць сваю місію, сваю часам няпростую службу – місію абарона мяжы.

Я спадзяюся, што ўсе зробяць правільныя высновы, а калі не, то развітаюцца са сваімі пасадамі ў сітуацыі, якая ў нас была ў апошнія дні», – заявіў Дональд Туск, удакладніўшы, што таксама будуць абмеркаваныя магчымыя змены ў заканадаўстве аб выкарыстанні зброі жаўнерамі.

У панядзелак, 10 чэрвеня, адбудзецца пасяджэнне ўрада, у асноўным па сітуацыі на мяжы. Сустрэчы папярэднічае пасяджэнню Рады нацыянальнай бяспекі з удзелам прэзідэнта Польшчы Анджэй Дуды.

Прэмʼер Польшчы таксама даручыў віцэ-прэмʼеру, міністру нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіславу Касіняку-Камышу падрыхтаваць адпаведныя змены ў заканадаўстве.

Гаворка ідзе пра прававыя нормы, якія падтрымліваюць польскага жаўнера, калі ён выкарыстоўвае зброю для асабістай аховы ці аховы польскай тэрыторыі ці мяжы.

Нагадаем, надоечы грамадскую думку ў Польшчы скалыхнуў скандал з затрыманнем трох жаўнераў. У сакавіку вайсковая паліцыя затрымала трох жаўнераў, якія служылі на польска-беларускай мяжы. Двое з іх абвінавачваюцца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, зрабіўшы як мінімум некалькі папераджальных стрэлаў, што магло прывесці да прамой пагрозы жыццю або здароўю імігрантаў.

У пятніцу, 7 чэрвеня, стала вядома, што пракурора які вёў справу затрыманых вайскоўцаў, адпраўляюць у адстаўку.

«Гэта быў напад з мэтай забіць». Што вядома пра выканаўцу забойства польскага салдата

07.06.2024 10:53
Для беларускіх уладаў будуць за гэта наступствы, паабяцаў Радаслаў Сікорскі.