Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры ў Варшаве, пракурор Пётр Скіба паведаміў у пятніцу, 7 чэрвеня, што на Кафедры судовай медыцыны Варшаўскага медычнага ўніверсітэту было праведзена ўскрыццё цела салдата 1-й Варшаўскай бранятанкавай брыгады Матэвуша Сітэка, які памёр ад нажавых раненняў, атрыманых падчас аховы польскай мяжы з Беларуссю:
-Паводле вынікаў ускрыцця, азнаёміўшыся з прадстаўленай экспертам сабранай дакументацыяй, эксперты ўстанавілі, што смерць радавога Матэвуша Сітэка наступіла ў выніку колата-рэзанага ранення грудной клеткі з наступным пашкоджаннем левага лёгкага і ў выніку ішэмічна-гіпаксічнае паражэнне цэнтральнай нервовай сістэм.
Матэвуш Сітэк 28 траўня быў паранены нажом, падчас аховы польскай мяжу ад групы людзей, якія спрабавалі перакрочыць сталёвыя агароджы вакол Дубічаў Царкоўных на Падляшшы. 21-гадовы Матэвуш Сітэк – гэта першы польскі жаўнер, які загінуў у сувязі з гібрыднай вайной, якую вядуць Расія і Беларусь.
Нагадаем, у сувязі са смерцю жаўнера МЗС Польшчы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі і запатрабавала ад афіцыйнага Мінска экстрадаваць у Польшчу вінаватага ў смерці ваеннаслужачага.
iar/pap/ez