Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы склікае Раду нацыянальнай бяспекі. Абмяркуюць сітуацыю на мяжы

07.06.2024 19:35
Пасяджэнне рады небяспекі будзе прысвечана міграцыйнаму ціску, а таксама пытанню вайскоўцаў, якіх некалькі месяцаў таму затрымалі за папераджальны агонь па мігрантах на польска-беларускай мяжы. 
  .
Прэзідэнт РП А. ДудаФота: Marek Borawski/KPRP/x/@PrezydentPL

На панядзелак, 10 чэрвеня, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда склікаў пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі. Як паведаміў кіраўнік Польшчы ў пятніцу, 7 чэрвеня, падчас дыскусій ён будзе прапаноўваць змены ў рэгламент дзеянняў вайскоўцаў на польска-беларускай мяжы:

 сувязі з сітуацыяй, якая склалася, неабходныя змены ў рэгламенце. Неабходна змяніць нарматывы адносна наяўнасці і колькасці ваеннаслужачых, якія забяспечваюць памежнікаў.

Неабходна стварыць для іх спецыяльныя палажэнні, каб яны дзейнічалі не на падставе тых, якія тычацца памежнай службы, а мелі асобныя. У сувязі з гэтым я вырашыў склікаць у панядзелак пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі, каб абмеркаваць гэтае пытанне з прадстаўнікамі ўсіх бакоў палітычнай сцэны».

Пасяджэнне рады нацбяспекі будзе прысвечана міграцыйнаму ціску, а таксама пытанню вайскоўцаў, якіх некалькі месяцаў таму затрымалі за папераджальны агонь па мігрантах на польска-беларускай мяжы. Польскі лідар таксама хоча абмеркаваць законапраект аб дзейнасці органаў дзяржаўнай улады ў выпадку знешяй пагрозы.

Нагадаем, у чацвер, 6 чэрвеня, стала вядома, што загінуў вайсковец, паранены нажом на польска-беларускай мяжы.

iar/эж