Беларуская Служба

BYPOL агучыла прозвішча другога беларуса, якога падазраюць у падпалах у Польшчы

08.06.2024 11:03
Паводле BYPOL, затрыманыя мужчыны працавалі на расійскую вайсковую выведку ГРУ за грошы.
.
.pixabay.com/CC0

Адным з падазраваных у датычнасці да падпалаў у Польшчы зʼяўляецца беларус былы міліцыянт Андрэй Белы, паведаміла Абʼяднанне сілавікоў Беларусі BYPOL – арганізацыя былых супрацоўнікаў беларускіх сілавых структур. Мужчына, родам з Баранавіч, быў звольнены са службы ў беларускай міліцыі ў 2014 годзе.

Раней група BYPOL паведамляла, што другім затрыманым па гэтай справе беларусам зʼяўляецца Сцяпан Касцючэнка – баец ММА, зяць былога генконсула РБ у Гданьску Сяргея Міхневіча.

Як беларускіх дыверсантаў, так і іх польскага калегу Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала ў канцы мінулага месяца. Усе трое верагодна раней удзельнічалі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны на баку УСУ.

BYPOL са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што мужчыны працавалі на расійскую вайсковую выведку ГРУ за грошы.

аз

Адным з затрыманых у Польшчы па «справе аб падпалах» можа быць раней судзімы былы баец ММА

01.06.2024 10:12
Беларускія СМі ўдакладняюць, што Беларус, якога лічаць датычным да дыверсій на буйных гандлёвых аб'ектах у Польшчы, — зяць вядомага беларускага дыпламата.