Беларуская Служба

Сёлета польскія жаўнеры зрабілі 1 190 папераджальных стрэлаў на мяжы з Беларуссю

08.06.2024 14:03
Выданне Rzeczpospolita нагадвае, што толькі аднойчы мігрант быў паранены на мяжы ў выніку прымянення зброі.
Польскія салдаты на мяжы з БеларуссюФота: Dowództwo Generalne Rodzajów Sił Zbrojnych

Сёлета польскія жаўнеры зрабілі 1 190 папераджальных стрэлаў на мяжы з Беларуссю, паведамляе Rzeczpospolita са спасылкай на звесткі Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.

Паводле кіраўніка Мінабароны Уладзіслава Касіняка-Камыша, у траўні жаўнеры каля 700 разоў стралялі ў паветра, у якасці папярэджання.

Выданне таксама нагадвае, што толькі аднойчы мігрант быў паранены на мяжы ў выніку прымянення зброі. Здарэнне адбылося 3 лістапада 2023 года каля возера Тапіла, на поўдзень ад Гайнаўкі. Паранены рыкашэтам іншаземец быў дастаўлены ў бальніцу. Абставіны здарэння высвятляюць Ваенная паліцыя і пракуратура.

Здарэнне было кваліфікаванае, як неасцярожнае абыходжанне са зброяй і ненаўмыснае цялеснае пашкоджанне іншага чалавека. Следства яшчэ працягваецца.

Нагадваем, у канцы сакавіка двум іншым вайскоўцам прадʼявілі абвінавачанне ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і стварэнні небяспекі для здароўя або жыцця. Вайскоўцы стралялі ў паветра 25 сакавіка, калі мяжу ля Дубічаў Царкоўных спрабавала штурмаваць група з каля 50 агрэсіўных мігрантаў.

IAR/аз

Кіраўнік Мінабароны: Затрыманне жаўнераў за папераджальныя стрэлу на мяжы – недапушчальнае

06.06.2024 09:40
Паводле СМІ, пракуратура абвінаваціла двух польскіх жаўнераў у перавышэнні паўнамоцтваў і стварэнні небяспекі для жыцця іншых людзей.

Памёр польскі жаўнер, паранены мігрантам на польска-беларускай мяжы

06.06.2024 18:05
Вайсковец памёр у варшаўскім шпіталі больш чым праз тыдзень пасля інцыдэнту на мяжы.