Беларуская Служба

Еўра 2024: экалагічныя крэслы з Польшчы на стадыёне ў Франкфурце

08.06.2024 19:02
Дзве польскія кампаніі рэалізавалі адмысловы экалагічны праект для клуба «Айнтрахт Франкфурт».
Экалагічныя крэслы з Польшчы на стадыёне ў Франкфурце facebook.com/AzotyCompounding/скрыншот

На будучым чэмпіянаце Еўропы па футболе на адным са стадыёнаў заўзятары будуць карыстацца крэслы польскай вытворчасці. Група Azoty і кампанія Nowy Styl паставілі клубу «Айнтрахт Франкфурт» 40 000 крэслаў з экалагічнага матэрыялу.

Уладальнікі стадыёна ў Франкфурце хацелі, каб новыя крэслы былі максімальна экалагічныя, але таксама трывалыя і ўстойлівыя да інтэнсіўнага выкарыстання і пагодных умоў.

За распрацоўку гранулята для вытворчасці крэслаў адказвае Grupa Azoty Compounding. Ейны старшыня Дарыюш Халева (Dariusz Cholewa) паясніў, што больш за 80 працэнтаў матэрыялу паходзіць з перапрацоўкі:

- Дзякуючы нашай інавацыйнасці і досведу мы можам вытвараць гранулят па заказе кліента. Матэрыял, з якога былі выкананыя крэслы на стадыён «Айнтрахт Франкфурт», вельмі трывалы, але таксама прыгожы.

Абедзве польскія кампаніі маюць ужо досвед з праектамі, датычнымі стадыёнаў. У мінулым яны прадукавалі ўжо крэслы, між іншым, перад Еўра-2012 для стадыёнаў у Гданьску і Познані. Праект для клубу «Айнтрахт» у Франкфурце быў унікальны з-за сваіх экалагічных патрабаванняў.

Стадыён у Франкфурце – адзін з дзесяці абʼектаў, дзе пройдуць матчы Еўра-2024. Першы менавіта на гэтым стадыёне адбудзецца 17 чэрвеня ў рамках групавога этапу. Сам чэмпіянат пачнецца ў пятніцу 14 чэрвеня і прадоўжыцца да сярэдзіны ліпеня.

IAR/аз