Усяго ў Еўрапарламент будуць выбраныя 720 еўрадэпутатаў з 27 краін Еўрасаюза.
Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да 21.00.
Амаль 29 мільёнаў палякаў маюць права голасу на выбарах у Еўрапарламент.
На працягу ўсяго перыяду галасавання дзейнічае выбарчая цішыня, якая забараняе любое прасоўванне кандыдатаў на выбарах. У гэты час нельга праводзіць выбарчую агітацыю, склікаць сходы, арганізоўваць шэсці і дэманстрацыі, выступаць з прамовамі і распаўсюджваць выбарчыя матэрыялы. У памяшканні для галасавання забараняецца дэманстрацыя сімволікі, знакаў і надпісаў, звязаных з кандыдатамі і выбарчымі камісіямі. Выбарчая цішыня дзейнічае і ў інтэрнэце.
Выбарчая цішыня заканчваецца з закрыццём выбарчых участкаў у 21.00. Пасля заканчэння галасавання будуць абвешчаныя вынікі экзіт-полаў, а ў выбарчых штабах пачнуцца выбарчыя ночы.
ав