Найлепшы польскі тэнісіст Губерт Гуркач будзе змагацца за тры алімпійскія медалі ў Парыжы. «Прадстаўляць Польшчу – гэта будзе ўнікальная падзея. Не магу дачакацца», – сказаў ён Польскаму радыё.
На Алімпійскіх гульнях у Парыжы Губерт Гуркач выступіць у трох дысцыплінах: адзіночным разрадзе, міксце з найлепшай польскай тэнісісткай Ігай Свёнтэк і парным разрадзе. Яго партнёрам будзе тытулаваны парны гулец Ян Зялінскі.
-З Янам мы створым дуэт, мы знаёмыя з 9-ці гадовага ўзросту. Мы выступалі разам у матчах на карысць дзяцей, цяпер створым дуэт на Алімпіядзе. Я вельмі гэтаму рады.
Падчас летніх Гульняў у Парыжы, якія стартуюць у ліпені, тэнісісты правядуць матчы на кортах «Ралан Гарос» (27 ліпеня – 4 жніўня).
ав