Беларуская Служба

Выбух і пажар на польскім ваенным заводзе Mesko, загінуў супрацоўнік

10.06.2024 16:32
Для расследавання прычын трагедыі на заводзе Mesko была створана спецыяльная група.
.
.Twitter/@PGZ_MESKO_SA

На заводзе боепрыпасаў Mesko ў горадзе Скаржыска-Каменна адбыўся выбух і пажар, у выніку чаго загінуў супрацоўнік прадпрыемства 59-гадовы мужчына, паведамілі Polskie Radio у мясцовай раённай камендатуры паліцыі. Паведамленне аб здарэнні паступіла  каля 11 гадзін раніцы.

На месцы працуе паліцыя. Мы будзем пад наглядам пракурора высвятляць акалічнасці гэтай драматычнай падзеі, паведаміў RMF FM намеснік камісара Яраслаў Гвуздзь, прэс-афіцэр паліцыі горада.

Для расследавання прычын трагедыі на заводзе Mesko была створана спецыяльная група.

Завод Mesko ўваходзіць у канцэрн Polska Grupa Zbrojeniowa (раней належаў кампаніі Bumar).

Mesko S.A. з'яўляецца вытворцам абароннай прадукцыі сусветнага класа са 100-гадовым вопытам вытворчасці. Асноўная сфера дзейнасці — вытворчасць для патрэб нацыянальнай абароны і бяспекі. Кампанія таксама зʼяўляецца пастаўшчыком прадукцыі для войскаў НАТА.

IAR/rmf24.pl/вх