ЗША накіруюць ва Украіну яшчэ адну сістэму Patriot. Зброя будзе перавезеная з Польшчы, дзе яна цяпер выкарыстоўваецца для аховы дыслакаваных тут амерыканскіх салдат.
Адпраўку батарэй Patriot у Кіеў ухваліў на мінулым тыдні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, паведамляе The New York Times са спасылкай на ананімных чыноўнікаў адміністрацыі. Гэтае рашэнне публічна не абвяшчалася. Выданне піша, што Джо Байдэн прыняў рашэнне пасля «серыі сустрэч на высокім узроўні і ўнутраных дэбатаў».
Абмяркоўвалі, як задаволіць патрэбы Украіны ў супрацьпаветранай абароне, не ставячы пад пагрозу боегатоўнасць ЗША. У канчатковым выніку было дасягнута дамоўленасць аб тым, што сістэма будзе перанесена з Польшчы, дзе, паводле The New York Times, яна «абараняла ратацыйныя сілы амерыканскіх салдат, якія вернуцца ў ЗША».
«NYT» піша, што галоўнай праблемай для адміністрацыі быў выбар, куды накіраваць сістэму ва Украіну, бо яна патрэбная ў тым ліку і ім. Амерыканскія войскі на Блізкім Усходзе, а Пентагон не хацеў чапаць тых, што дыслакаваныя ў Амерыцы.
Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на сустрэчы міністраў абароны НАТА ў Бруселі на наступным тыдні.
Гэта будзе другая сістэма Patriot, якую Злучаныя Штаты перадалі Украіне. Іншыя саюзнікі, Германія і Нідэрланды, таксама паставілі Украіне сістэмы Patriot. Германія таксама павінна перадаць другую сістэму, і канцлер Олаф Шольц абвясціў, што зброя будзе пастаўлена ва Украіну да канца чэрвеня.
Вашынгтон спадзяецца, што яго ініцыятыва падштурхне іншыя краіны на падобныя дзеянні, бо СПА даўно зʼяўляецца адной з самых актуальных патрэб Украіны. Кіраўнік Пентагона Лойд Осцін адкрыта казаў пра тое, што ЗША вядуць перамовы аб тым, каб пераканаць іншыя краіны ахвяраваць Украіне свае сістэмы.
Апошнім часам расіяне інтэнсіўна абстрэльваюць Харкаў і Харкаўскую вобласць, але ракеты падаюць і на захадзе Украіны, каля мяжы з Польшчай.
IAR/PAP/вх