Беларуская Служба

67 працэнтаў палякаў выступаюць за тое, каб людзей не прапускалі праз польска-беларускую мяжу або вярталі назад

17.06.2024 09:08
Як улады павінны ставіцца да людзей, якія спрабуюць перасекчы мяжу паміж Польшчай і Беларуссю?
Polscy żołnierze na granicy z Białorusią
Polscy żołnierze na granicy z BiałorusiąX/MON

67 працэнтаў апытаных жыхароў Польшчы мяркуюць, што людзей, якія спрабуюць нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу, нельга пускаць, а калі ім удасца перасекчы мяжу, трэба сказаць ім вярнуцца на беларускі бок – вынікае з апытання Ipsos для TOK FM i OKO.press.

Ipsos запытаўся ў палякаў, як улады павінны ставіцца да людзей, якія спрабуюць перасекчы мяжу паміж Польшчай і Беларуссю.

Паводле апублікаванай у панядзелак інфармацыі, апытаных больш за ўсё – 67 працэнтаў – абралі адказ: «Не пускаць, а калі ўдасца перасекчы мяжу, казаць, каб вярталіся на беларускі бок».

Толькі 19 працэнтаў пагадзіліся з тым, што «іх трэба пусціць у Польшчу і разгледзець іх хадайніцтвы аб прадастаўленні прытулку». «Не ведаю/цяжка сказаць» адзначылі 14 працэнтаў рэспандэнтаў.

Супраць прыёму бежанцаў выступае большасць выбарцаў Канфедэрацыі (91 працэнт) і Права і справядлівасці (86 працэнтаў). У электараце Грамадзянскай кааліцыі – 61 працэнт, Трэцяга шляху – 60 працэнтаў. Адзіная партыя, чыя большасць электарату выступае за адкрыццё беларускай мяжы для бежанцаў, – гэта левыя (43 працэнты за, 39 супраць).

Апытанне праводзілася метадам змешанага рэжыму (CATI і CAWI) з 4 па 6 чэрвеня. Даследаванне праводзілася на агульнанацыянальнай рэпрэзентатыўнай выбарцы з 1000 дарослых палякаў.

PAP/вх