Беларуская Служба

Больш за 500 студэнтаў і навукоўцаў у Польшчы запатрабавалі разарваць супрацоўніцтва з ізраільскімі ВНУ

19.06.2024 16:06
Рэктар Сілезскага ўніверсітэта прафесар Рышард Казёлэк бачыць ва ўніверсітэцкай супольнасці надзею зламаць цяперашнюю ваенную палітыку Ізраіля.
СтудэнтыDrazen Zigic/Shutterstock

Больш за 500 чалавек – студэнтаў і навукоўцаў, звязаных з Сілезскім універсітэтам – папрасілі рэктара універсітэта спыніць супрацоўніцтва з ізраільскімі акадэмічнымі ўстановамі і даследчыцкімі цэнтрамі.

Рэктар Сілезскага ўніверсітэта прафесар Рышард Казёлэк (Ryszard Koziołek) напісаў у адказ, што «разам з іншымі рэктарамі, звязанымі з Канферэнцыяй рэктараў польскіх універсітэтаў, ён выказаў ясную пазіцыю асуджэння злачынстваў у Газе і заклікаў да неадкладных мірных мер».

Аднак прафесар Казёлэк не вырашыў разарваць супрацоўніцтва з ізраільскімі акадэмічнымі ўстановамі. Ён патлумачыў, што бачыць ва ўніверсітэцкай супольнасці надзею зламаць цяперашнюю ваенную палітыку Ізраіля. На яго думку, ізраільскія студэнты на працягу многіх месяцаў пратэставалі супраць змяненняў у судовай сістэме, якія хацеў увесці прэм'ер-міністр Нетаньяху, каб дамагчыся беспакаранасці за свае спрэчныя рашэнні.

«Многія навукоўцы ў Ізраілі працягваюць асуджаць палітыку свайго ўрада. Як мы маглі б разарваць з імі адносіны?» – чытаем у лісце рэктара Сілезскага ўніверсітэта.

яс/IAR