Больш за 400 культурных аб'ектаў Украіны пацярпелі ў выніку расійскай агрэсіі. Гэта пацвярджаюць апошнія дадзеныя ЮНЕСКА. Рэальныя страты, несумненна, яшчэ большыя.
Падтрымку ўкраінскім культурным установам аказвае польскі Фонд Касцюшкі, які ўжо ў першыя тыдні поўнамаштабнага ўварвання сабраў 2 млн долараў дапамогі. Яго старшыня Марэк Скулімоўскі (Marek Skulimowski) сказаў Польскаму радыё, што рашэнне дапамагчы было натуральным:
- Трэба проста звярнуць увагу на тое, што адбываецца. Канешне, гэта генацыд, асабліва на ўсходзе. Давайце нагадаем – калі б украінцы не спынілі расіян на ўсходзе, мы ўбачылі б яшчэ горшыя карціны. Многія музеі былі свядома знішчаны. Цалкам разбураныя, асабліва тыя, што былі звязаныя з украінскай культурай. Для мяне паняцце генацыду вельмі шырокае.
Нацыянальная бібліятэка ў Варшаве падтрымлівае пастаянны кантакт з кіеўскай бібліятэкай.
- Першым крокам па дапамозе было накіраванне 300 вогнетушыцеляў у Кіеў, спадзеючыся, што іх ніколі не давядзецца выкарыстоўваць. Мне было сумна даведацца, што яны былі выкарыстаныя ўжо двойчы, таму што аскепкі снарадаў упалі на Нацыянальную бібліятэку Украіны. Але мы таксама дапамагаем усім нашым калегам з Украіны, якія пражываюць у Польшчы, мы таксама стараемся быць іх прадстаўнікамі на міжнароднай арэне, – сказаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Томаш Макоўскі (Tomasz Makowski).
Больш за 30 работ украінскіх мастакоў, а таксама некалькі інсталяцый з вершамі, напісанымі падчас вайны, можна ўбачыць у Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве да 5 ліпеня. Там працуе выстава «Культурны генацыд: барацьба Украіны за захаванне гісторыі і самабытнасці».
IAR/нг