Беларуская Служба

Польскія жаўнеры дапамогуць французскім калегам падчас Алімпійскіх гульняў у Парыжы

24.06.2024 09:12
У Парыжы міністры абароны Польшчы, Францыі і Нямеччыны абмяркоўваюць, між іншым, сітуацыю з бяспекай у Еўропе, вайну РФ супраць Украіны і звязаную з гэтым пагрозу іншым краінам рэгіёну.
Жаўнеры УС Польшчы Фота: Mircea Moira/Shutterstock.com

Польскія жаўнеры і сабакі-сапёры паедуць у Парыж на Алімпійскія гульні, дзе падтрымваюць французскіх праваахоўнікаў у гарантаванні бяспекі мерапрыемства, перш за ўсё шляхам выяўлення магчымых выбуховых рэчываў і перадухілення тэрарыстычных актаў. 

Алімпійскія гульні ў Парыжы пачнуцца 26 ліпеня і прадоўжацца да 11 жніўня. Паралімпіяда працягнецца з 28 жніўня па 8 верасня.

Віцэ-прэмʼер Польшчы, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш патлумачыў, што адмысловая група складаецца з паўтара дзясятка спецыялістаў:

- Гэта важная падтрымка нашых французскіх саюзнікаў. Міністр нацыянальнай абароны Францыі падзякаваў мне за гэта, і я буду з ім у панядзелак на перамовах. У нас саміт міністраў абароны Веймарскага трохкутніка, прысвечаны абароне. Польскія жаўнеры будуць ахоўваць бяспеку і падтрымліваць французскую армію, каб Алімпійскія гульні ў Парыжы прайшлі як мага больш бяспечна.

У панядзелак, 24 чэрвеня, у Парыжы міністры абароны Польшчы, Францыі і Нямеччыны абмяркоўваюць, між іншым, сітуацыю з бяспекай у Еўропе, вайну РФ супраць Украіны і звязаную з гэтым пагрозу іншым краінам рэгіёну. На сустрэчы таксама гавораць аб далейшай супрацы ў рамках НАТА і Веймарскага трохкутніка.

iar/эж