Такім чынам кіраўнік дыпламатыі паставіўся да пытання аб магчымасці скарачэння старшынства Венгрыі ў Радзе Еўрасаюза.
Радаслаў Сікорскі нагадаў, што Вугоршчына ўжо год блакуе выплату Польшчы 2 мільярдаў злотых за пастаўленую Украіне вайсковую тэхніку. Гэтыя сродкі пайшлі б у фонд мадэрнізацыі Войска Польскага. «Гэта недружалюбна, варожа», — сказаў кіраўнік МЗС. Ён падкрэсліў, што гэта выклікала незадаволенасць урада і пра гэта венграў інфармавалі на ўсіх магчымых узроўнях.
У сувязі з нядаўняй актыўнасцю прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана краіны ЕС могуць разгледзець беспрэцэдэнтны крок у выглядзе скарачэння тэрміну старшынства Венгрыі ў Радзе ЕС і перадачы старшынства Польшчы восенню, паведамляе сайт Politico. Пасля візіту ў Кіеў кіраўнік урада Венгрыі наведаў Маскву, дзе вёў перамовы з Уладзімірам Пуціным.
ПР/юл