1 жніўня пачалася вайсковая аперацыя пад кодавай назвай «Бяспечнае Падляшша», яка прадугледжвае ўзмацненне вайсковай дапамогі памежнікам у памежнай зоне дзе фіксуюцца агрэсіўныя дзеянні нелегальных мігрантаў.
Правакацыі на польска-беларускай мяжы арганізоўваюць расійскі і беларускі дыктараскія рэжымы. Яны зʼяўляюцца часткай гібрыднай вайны, якая вядзецца супраць саюзнікаў Украіны.
Спробы сілком пераадолець на польска-беларускую мяжу працягваюцца з рознай інтэнсіўнасцю з 2021 года. Пры спробе нелегальна трапіць у Польшчу мігранты кідаюць у памежнікаў камяні і галіны. У траўні адзін з мігрантаў смяротна параніў польскага жаўнера. Жыхары Падляшша кажуць, што дзякуючы прысутнасці войска, паліцыі і памежнікаў адчуваюць сябе больш бяспечна, але некаторыя мясцовыя жыхары закідаюць уладам мілітарызацыю рэгіёну і адстунасць сталай і нармальнай камунікацыі з жыхарамі Падляшша.
У аперацыі «Бяспечнае Падляшша» возьмуць удзел 17 тысяч жаўнераў, з якіх 8 тысяч будуць служыць непасрэдна на мяжы, а 9 тысяч увойдуць у стратэгічны рэзерв. Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы будзе адказваць за планаванне, правядзенне і кіраванне аперацыяй.
iar/эж