У мінулыя выхадныя ў Варшаве грамадзяне краін Лацінскай Амерыкі пасля выхаду з аднаго са сталічных клубаў згвалтавалі жанчыну, якую раніцай знайшлі на прыпынку за горадам.
Пётр Антоні Скіба з акруговай пракуратуры ў Варшаве паведаміў, што па справе затрыманыя шэсць чалавек.
«Пяцярых абвінавацілі ў сумесным згвалтаванні, аднаго – кіроўцу аўтамабіля, у якім знаходзіліся мужчына і жанчына, у пасобніцтве. Раённы суд у Прушкаве прызначыў пяцярым падазраваным часовы арышт на 3 месяцы», – распавялі прэс-сакратар пракуратуры.
Суд абгрунтаваў пастанову аб заключэнні пад варту перспектывай строгага пакарання і страхам падману і ўцёкаў з Польшчы. Падазраваныя раней не былі судзімыя. Яны застаюцца і працуюць у Польшчы легальна. Падрабязнасці пракуратура не раскрывае, бо расследаванне ў сувязі з характарам злачынства носіць канфідэнцыйны характар.
«Так хуткаму выяўленню і затрыманню злачынцаў паспрыяла вельмі эфектыўная праца і вопыт супрацоўнікаў прушкоўскай паліцыі. Мы яшчэ чакаем атрымання неабходных экспертных судмедэкспертыз, ДНК, таксікалагічных і псіхалагічных заключэнняў адносна ахвяры», – сказаў Пётр Антоні Скіба.
Падазраваным пагражае ад 3 да 20 гадоў пазбаўлення волі.
ав