Мэта ўкраінскага наступу ў Курскай вобласці – прымусіць расійскую армію да перагрупоўкі, лічыць дырэктар польскага Цэнтру ўсходніх даследаванняў Войцех Каноньчук. Паводле аналітыка, украінцы хочуць адцягнуць увагу праціўніка ад галоўнай лініі фронту.
- Украінцы хочуць прымусіць расіян вывесці войскі з галоўных участкаў фронту, галоўным чынам з раёну Аўдзееўкі, дзе ва ўкраінцаў назіраюцца сур’ёзныя праблемы. Украінскія военачальнікі хочуць, каб расіяне перакінулі дадатковыя сілы ў Курскую вобласць.
Учора расійскія ўлады ўвялі «антытэрарыстычную аперацыю» ў Курскай, Белгарадскай і Бранскай абласцях, якія мяжуюць з Украінай.
Цэнтр усходніх даследаванняў – гэта дзяржаўная польская ўстанова, якая займаецца зборам і аналізам інфармацыі з адкрытых крыніц. Цэнтр маніторыць сітуацыю ў Цэнтральнай, Паўночнай і Усходняй Еўропе, на Балканах і Каўказе, а таксама ў Турцыі і Сярэдняй Азіі.
вс
здымак у студыі Польскага радыё: Войцех Каноньчук/Wojciech Kusiński/Polskie Radio