Беларуская Служба

2,5 тысячы жаўнераў прыме ўдзел у сёлетнім парадзе з нагоды Дня Войска Польскага

11.08.2024 14:20
Польская армія рыхтуецца да параду з нагоды Дня Войска Польскага, які 15 жніўня адбудзецца ў Варшаве.
2,5
2,5 тысячы жаўнераў прыме ўдзел у сёлетнім парадзе з нагоды Дня Войска ПольскагаPAP/Radek Pietruszka

Віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы заклікае далучыцца да святкавання Дня Войска Польскага, які выпадае 15 жніўня.

З гэтай нагоды ў Варшаве адбылася генеральная рэпетыцыя парада, які пройдзе ў чацвер на сталічнай вуліцы Вісластрада.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш(Władysław Kosiniak-Kamysz) падкрэсліў, што ў парадзе будуць задзейнічаныя вялікія вайсковыя сілы:

- У парадзе прыме ўдзел 2,5 тысячы жаўнераў, 23 падраздзяленні, усе роды ўзброеных сіл, курсанты ваенных ВНУ, больш за 90 вайсковых харугваў. Удзел прымуць таксама прадстаўнікі хаўрусніцкіх арміяй з ЗША, Вялікабрытаніі, Румыніі. Будзе задзейнічана больш за 200 транспартны сродак і каля 20 паветраных суднаў.

Дзень Войска Польскага адзначаецца 15 жніўня ў памяць Варшаўскай бітвы 1920 года. Міністр запрасіў усіх прыняць удзел ва ўрачыстасцях у Варшаве ды іншых гарадах Польшчы.

IAR/аз

Войска Польскае рыхтуецца да параду з нагоды свайго свята (ВІДЭА)

05.08.2024 19:42
Падчас вайсковага свята гледачы змогуць убачыць у небе 80 самалётаў і верталётаў, а на зямлі – больш за 220 розных відаў тэхнікі.