Беларуская Служба

Эксперт пра патэнцыял арганізацыі Алімпійскіх гульняў у Польшчы - мы не гатовыя

11.08.2024 17:30
Спачатку добра было самастойна арганізаваць меншае мерапрыемства, напрыклад, Чэмпіянат па Еўропы футболе, кажа Рафал Пікула.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Foto: Фота: Pixabay.com/diema

Алімпійскія гульні ў Парыжы завяршаюцца. Наступныя - праз чатыры гады - пройдуць у Лос-Анджэлесе, а праз восем гадоў - у аўстралійскім Брысбене.

Польшча хацела б арганізаваць адно з чарговых мерапрыемстваў. Прэзідэнт Анджэй Дуда летась заявіў, што ў Польшчы амбіцыі, арганізаваць Алімпійскіх гульняў у 2036 годзе.

Аднак, паводле Рафала Пікулы(Rafał Pikuła) з Magazyn Spider’s Web+, гэта занадта рана:

- Спачатку добра было самастойна арганізаваць меншае мерапрыемства, напрыклад, Чэмпіянат па Еўропы футболе, або Чэмпіянат свету. Між тым, паводле мяне, зараз Польшчы цяжка было б справіцца з арганізацыяй чэмпіянату свету. Трэба таксама прадумаць, ці нам наогул такое мерапрыемства спатрэбіцца; ці будзе для нас дастаткова карысным. Я думаю, што калі б мы хацелі арганізоўваць такое буйное мерапрыемства ў 2040 ці 2041 гадах, то падрыхтоўка павінна пачацца зараз, неадкладна.

Рафал Пікула падкрэсліў, што Гульні не даюць фінансавага прыбытку, але горад ці краіна могуць атрымаць ад іх імідж.

Эксперт нагадаў, што Афіны і Манрэаль страцілі фінансава ад арганізацыі мерапрыемства, але Барселона шмат выйграла ў плане іміджу.

Ён дадаў, што падрыхтоўка да Алімпіяды - гэта доўгатэрміновы працэс. За гэты час трэба падрыхтаваць інфраструктуру і зацікавіць свет мерапрыемствам.

IAR/аз

Польскія валейбалісты павінны адчуваць гонар - эксперт

11.08.2024 08:01
Срэбра на Алімпійскіх гульнях у Парыжы, гэта таксама вялікае дасягненне, лічыць спартыўны псіхолаг.