Беларуская Служба

Падпал па замове расійскіх спецслужбаў - галоўная гіпотэза ў расследаванні пажару ў гандлёвым цэнтры на вуліцы Марывільскай

12.08.2024 09:34
Пажар здарыўся раніцай 12 мая, перад самым адкрыццём гандлёвага цэнтра - залы згарэлі цалкам.
Згарэлы тарговы цэнтрPAP/Tomasz Gzell

Падпал па замове расійскіх спецслужбаў - галоўная гіпотэза ў расследаванні пажару ў гандлёвым цэнтры на вуліцы Марывільскай у Варшаве, даведаўся партал tvp.info. 

Пракуратура ўжо ідзе па следзе выканаўцаў падпалу на Марывільскай, 44, і вядучай ніткай з'яўляецца тое, што гэта зроблена на замову расійскіх спецслужбаў, - піша tvp.info. Працэс вядзе Мазавецкае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй у Варшаве. Афіцыйна ў Нацыянальнай пракуратуры не хочуць каментаваць вынікі расследавання.

Tvp.info паведамляе, што з 19 жніўня ў раёне руінаў залы будуць працаваць шэсць следча-аператыўных груп. Да гэтага часу пракурор і супрацоўнікі камендатуры варшаўскай паліцыі ахоўваюць усе рэчы, якія засталіся пасля пажару, а потым аглядаюць іх з удзелам пацярпелых і іх прадстаўнікоў. Мерапрыемствы будуць праводзіцца ў месцы, дзе няма пагрозы для здароўя і жыцця людзей, гэта значыць па-за будынкам, - паведаміў парталу Пшэмыслаў Новак, прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры.

ав