Беларуская Служба

Сёння ў Кракаве адбудзецца пахаванне трэнера Францішка Смуды

22.08.2024 10:01
Францішак Смуда быў выдатным трэнерам і адной з самых цікавых постацяў польскага футболу.
Францішак Смуда Autorstwa Roger Gorderivative work: Oleola (talk) - Polska - WKS 013.jpg, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=26471188

Сёння на Ракавіцкіх могілках у Кракаве адбудзецца пахаванне вядомага футбольнага трэнера Францішка Смуды.

Францішак Смуда гадамі трэніраваў гульцоў з лепшых польскіх клубаў, а ў 2009-2012 гадах быў трэнерам зборнай Польшчы, якая гуляла на Еўра-2012, арганізаваным сумесна Польшчай і Украінай.

Найбольшых поспехаў Смуда дасягнуў у складзе «Відзеў Лодзь», вывеўшы каманду ў Чэмпіянат Польшчы і Лігу чэмпіёнаў.



Ён трэніраваў клуб «Легію Варшава», з якім выйграў Кубак Польшчы, «Віслу Кракаў» «Лех Познань» і «Заглембе Любін», а таксама клубы ў Турцыі, Кітаі і Германіі.

Францішак Смуда памёр ноччу з 17 на 18 жніўня ва ўзросце 76 гадоў. Ён доўгі час змагаўся з цяжкай хваробай.

IAR/аз