Беларуская Служба

Вайскоўцы пацвярджаюць: аб'ект, які ўпаў учора пад Ольштынам - гэта метэаралагічны паветраны шар

22.08.2024 14:20
На месцы працавалі армія, паліцыя і пажарнікі. Прадмет быў канфіскаваны і накіраваны на экспертызу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Twitter/@MON_GOV_PL

Аб'ект, які ўчора ўвечары ўпаў ля горада Ольштын на паўночным усходзе Польшчы - гэта метэаралагічны паветраны шар.

Прэс-сакратар Генеральнага камандавання родаў войск Узброеных сіл Польшчы Яцэк Гарышэўскі (Jacek Goryszewski) супакоіў, што падобныя інцыдэнты адбываюцца і будуць адбывацца ў памежных раёнах:

- Метэаралагічны паветраны шар - гэта прадмет аднаразовага выкарыстання. Час яго дзеяння складае да 2 гадзін. Пры моцным ветры ён можа праляцець да 200 кіламетраў, перасякаючы межы краіны, з якой быў выпушчаны.

Учора ўвечары сайт Kurier Olsztyński паведаміў, што аб'ект, які ўпаў пад Ольштынам, суправаджаўся капсулай, апісанай па-расійску. На месцы працавалі армія, паліцыя і пажарнікі. Прадмет канфіскаваны і накіраваны на экспертызу.

IAR/аз