У пятніцу будзе адкрыты новы ўчастак дарогі з Кракава ў Закапанэ (папулярная шаша «Закапянка»). За паўтара месяца да заканчэння кантракту дарожнікі змогуць адкрыць 16-кіламетровы ўчастак трасы паміж Рдзаўкай і Новым Таргам. Гэта азначае, што кіроўцы будуць дабірацца з Кракава ў Новы Тарг па двухпалоснай дарозе, – сказаў Польскаму радыё міністр інфраструктуры Дарыюш Клімчак:
- Праўда, адна з развязак патрабуе яшчэ дапрацоўкі. Але вядома, што рух будзе магчымы з невялікімі абмежаваннямі. Гэта будзе значная палёгка для кіроўцаў. Напэўна не будзе такіх вялікіх коркаў, якія былі ў апошнія выходныя.
У бліжэйшыя тыдні абмежаванне хуткасці на новым участку складзе 70 кіламетраў у гадзіну. Будаўніцтва 16-кіламетровага ўчастка «Закапянкі» каштавала амаль 1 мільярд злотых. Гэта была адна з самых складаных дарожных інвестыцый у Польшчы. Шаша ўключае 22 масты, дарожныя развязкі і эстакады.
IAR/нг