Беларуская Служба

Школы ў Варшаве гатовыя прыняць у новым навучальным годзе больш вучняў з Украіны

26.08.2024 16:02
З пачатку верасня ўсе ўкраінскія дзеці, якія пражываюць у Польшчы, абавязаны наведваць школу.
Ілюстрацыйны здымакCL-Medien / Shutterstock

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі (Rafał Trzaskowski) заявіў, што Варшава падрыхтаваная, каб прыняць значна больш украінскіх дзяцей у школы.

- Сёння ў нас ёсць праблема, што гэтая лічба пастаянна мяняецца... Частка дзяцей вяртаецца ва Украіну падчас навучальнага года. Частка дзяцей, якую вельмі цяжка ацаніць, працягвае дыстанцыйную вучобу. Але мы гатовыя.

Намесніца міністра адукацыі Яанна Муха паведаміла, што летась у школах вучыліся 134 тысячы ўкраінскіх дзяцей. Паводле ацэнак Міністэрства нацыянальнай адукацыі, з верасня ўкраінскіх школьнікаў будзе больш – на 60-80 тысяч.

IAR/нг