Беларуская Служба

Мінздароўя Польшчы: Пік захворванняў на каранавірус прыпадзе на сярэдзіну кастрычніка

27.08.2024 18:06
Намеснік міністра аховы здароў Польшчы паведаміў, што антыкавідных вакцын у аптэках засталося няшмат, а новыя пастаўкі павінны выйсці на рынак у кастрычніку.
Ілюстрацыя Фота: px here / CC0 Domena publiczna

Пік хвалі захворванняў на каранавірус у Польшчы чакаецца ў сярэдзіне кастрычніка, - паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Войцех Канечны.

Палітык зазначыў, што цяпер павялічылася колькасць захворванняў, а каранавірус становіцца менш сезонным захворваннем і больш залежыць ад міжасабовых кантактаў і перасоўвання людзей:

- Праўдападобна, што пералічаныя чыннікі зараз важнейшыя за надвор'е і сезон. На жаль, трэба канстатаваць, што каранавірус стаў праходзіць цяжэй, павялічвалася колькасць выпадкаў запалення лёгкіх.

У мінулым годзе фіксавалі выключна лёгкая праходжанне хваробы, але сёлета, на жаль, сітуацыя адрозная.  

Намеснік міністра аховы здароў Польшчы паведаміў, што антыкавідных вакцын у аптэках засталося няшмат, а новыя пастаўкі павінны выйсці на рынак у кастрычніку. Палітык заклікаў людзей з паніжаным імунітэтам і спадарожнымі захворваннямі вакцынавацца ад каранавіруса.

iar/эж