Прэзентацыя машыны пройдзе ў штаб-кватэры амерыканскага канцэрна Lockheed Martin у Тэхасе.
Шматмэтавыя знішчальнікі F-35 для Польшчы будуць называцца Husarz. Намеснікі міністра абароны Цэзары Томчык і Павел Бэйда возьмуць удзел у прэзентацыі першай машыны на заводзе Lockheed Martin у Форт-Уорце. Аб сваёй прысутнасці заявіў таксама амбасадар ЗША ў Варшаве Марк Бжэзінскі.
Польшча падпісала кантракт на пастаўку 32 шматмэтавых самалётаў F-35 у 2020 годзе. Кошт кантракту - 4,6 мільярдаў долараў. Машына, прадстаўленая ў Форт-Уорце, спачатку будзе перададзена на авіябазу Нацыянальнай гвардыі Эбінг у Арканзасе, дзе пройдзе навучанне польскіх лётчыкаў.
Паводле планаў, першыя самалёты павінны быць пастаўленыя ў Польшчу ў 2026 годзе, пастаўкі працягнуцца да 2030 году.
ПР/юл