Беларуская Служба

Генпракурор просіць ЕП пазбавіць дэпутацкага імунітэту былога кіраўніка Канцылярыі прэмʼера Маравецкага

29.08.2024 16:05
Генпракуратура абвінавачвае Міхала Дворчыка, між іншым, у невыкананні службовых абавязкаў.
Міхал Дворчык Piotr Podlewski/Polskie Radio

Генпракурор Адам Боднар накіраваў старшыні Еўрапарламента запыт аб згодзе на пазбаўленне дэпутацкай недатыкальнасці еўрадэпутата ад «Права і справядлівасцi» Міхала Дворчыка з мэтай прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці.

Генпракуратура сцвярджае, што мае доказы, дастатковыя для абгрунтавання падазрэння ва ўчыненні былым кіраўніком Канцылярыі прэмʼера Матэвуша Маравецкага злачынства ў выглядзе невыканання службовых абавязкаў.

Гэта тычыцца аховы сакрэтнай інфармацыі і звестак з унутраных актаў Канцылярыі прэм'ера. Паводле Генпракуратуры, палітык «дзейнічаў на шкоду грамадскім інтарэсам».

Невыкананне абавязацельстваў адбылося нібыта з-за выкарыстання несертыфікаванай і неабароненай прыватнай электроннай пошты для службовай перапіскі, важнай для грамадскай бяспекі і паўнавартаснага функцыянавання дзяржаўных органаў.

Прадстаўнікі апазіцыі называюць дзеянні пракуратуры палітычнай помстай дзейнага ўраду Дональда Туска.

IAR/аз

Высокапастаўленыя чыноўнікі папярэдняга ўраду плацілі службовымі карткамі ў начных клубах – Туск

09.08.2024 16:49
Урад расследуе злоўжыванні дзяржсродкамі падчас кіравання папярэдняга ўраду.