Беларуская Служба

ЕС умацоўвае правы авіяпасажыраў. Некаторыя змены карысныя для бацькоў

15.06.2026 15:01
У тым ліку, змены палегчаць атрыманне кампенсацыі за затрыманы або адменены рэйс.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: RyanMcGuire/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прадстаўнікі краін ЕС і Еўрапарламента сёння (15 чэрвеня) падпішуць пагадненне аб умацаванні правоў авіяпасажыраў. Дзяржавы-члены дамовіліся ўнесці змены ў правілы, якім больш за 20 гадоў.

Паводле іх, кампенсацыя будзе даступная ў выпадку адмены або затрымкі рэйса не менш чым на тры гадзіны. Памер кампенсацыі, які вагаецца ад 250 да 600 еўра ў залежнасці ад адлегласці, таксама застанецца нязменным. Аднак іншыя палажэнні будуць больш карысныя для пасажыраў.

У тым ліку, змены аблегчаць атрыманне кампенсацыі за затрыманы або адменены рэйс. У цяперашні час інфармацыя аб кампенсацыі схавана на сайтах перавозчыкаў і пасажырам вельмі цяжка яе знайсці. Цяпер яны будуць атрымліваць электронныя лісты з інфармацыяй аб тым, як падаць заяўку на кампенсацыю. Гэтая кампенсацыя павінна быць выплачана на працягу 30 дзён. Гэта дазволіць ім абысці кампенсацыйныя кампаніі, якія бяруць да траціны выплаты за пасярэдніцтва.

Акрамя таго, авіякампаніі больш не змогуць ануляваць зваротны білет, калі пасажыр прапусціў рэйс, напрыклад, таму што спазніўся або наўмысна купіў білет туды і назад, бо тады было танна.

Не будзе таксама спаганяцца плата за тое, каб дзеці сядзелі побач з бацькамі. У сваю чаргу, памылкі ў прозвішчы на набытым білеце можна будзе выправіць за 48 гадзін да вылету. Таксама можна будзе выбраць лічбавы або папяровы пасадачны талон.

IAR/аз