Беларуская Служба

Двое грузінаў былі затрыманыя па справе крадзяжу старадрукаў з бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта

29.08.2024 18:30
Паводле следчых, яны з’яўляюцца членамі міжнароднай злачыннай групоўкі, якая дзейнічае па ўсёй Еўропе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.foto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Два чалавекі былі арыштаваныя за крадзеж старадрукаў з бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта. Акруговая пракуратура ў Варшаве паведаміла, што гэта грамадзяне Грузіі. Іх затрымалі грузінскія праваахоўныя органы ў рамках міжнародна-прававога супрацоўніцтва.

Затрыманым выстаўленае абвінавачанне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе і крадзяжы маёмасці, якая мае значнае культурнае значэнне.

Пракуратура Грузіі накіравала ў польскую пракуратуру матэрыялы ўласнага расследавання, у тым ліку пратаколы допытаў падазраваных, якія ўдзельнічалі ў крадзяжу на ВНУ.

Акрамя таго, у Грузіі былі забяспечаны гістарычныя кнігі. Зараз іх паходжанне высвятляецца.



У ходзе расследавання высветлілася, што крадзеж старадрукаў з бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта здзейсніла міжнародная злачынная група, якая дзейнічае па ўсёй Еўропе. Затрыманыя маглі таксама выкрасці старадрукі з бібліятэк Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Францыі, Швейцарыі, Германіі, Фінляндыі і Аўстрыі.

Сярод выкрадзеных з ВНУ старадрукаў былі першыя выданні твораў рускамоўных аўтараў, такіх як Аляксандр Пушкін, Мікалай Гогаль і Міхаіл Лермантаў.

Кошт скрадзеных выданняў бібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта ацэньвае на амаль 4 мільёны злотых.

IAR/аз