Беларуская Служба

Турыста з Германіі аштрафавалі за язду на ровары па памежнай дарозе

29.08.2024 19:30
Сёлета на польска-расійскай мяжы падобныя правапарушэнні ўчынілі 127 чалавек.
Дзяржаўная мяжа ПольшчыФота: twitter.com/MON_GOV_PL

Турыста з Германіі аштрафавалі на 300 злотых за язду на ровары па памежнай дарозе ля Гурова Ілавецкага, паведаміла Вармінска-Мазурскае аддзяленне Памежнай службы Польшчы. Сёлета на польска-расійскай мяжы падобныя правапарушэнні ўчынілі 127 чалавек.

«39-гадовы немец ехаў на ровары і наведваў памежныя вармінска-мазурскія гарадкі. Хацеў таксама паглядзець, як выглядае польска-расійская мяжа. Нягледзячы на ​​знакі дзяржаўнай мяжы, ён выехаў на памежную дарогу», - паведаміла прэс-сакратар аддзялення маёр Міраслава Александровіч.

Яна дадала, што з пачатку года функцыянеры выявілі 127 чалавек, якія выязджалі на памежную дарогу. Акрамя палякаў, гэта былі таксама грамадзяне Вялікабрытаніі, Германіі, Бельгіі, Іспаніі, Францыі, Нідэрландаў і Швейцарыі.



Усе тлумачылі, што праігнаравалі забарону з цікаўнасці, бо хацелі зблізку пабачыць знешнюю мяжу Еўрасаюза. Выпадкі выхаду парушальніка на памежную дарогу неадкладна выяўляе электронны бар'ер, гэта значыць сістэма камер і датчыкаў руху.

Памежная служба Польшчы заклікае турыстаў звяртаць увагу на інфармацыйныя шчыты і знакі дзяржаўнай мяжы.

«Нагадаем, што паласа памежнай дарогі праходзіць на адлегласці 15 метраў ад лініі дзяржаўнай мяжы. Лінія мяжы пазначаная слупком, які знаходзіцца паміж польскім і расійскім знакамі», - нагадалі ў Памежнай службе.

PAP/аз

За мінулыя суткі было 35 спроб трапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю

28.08.2024 14:13
За апошнія 24 гадзіны зафіксавана 35 спроб нелегальнага праходу ў Польшчу праз мяжу з Беларуссю - паведаміла ў сераду Памежная служба.