Польскае радыё падрыхтавала падкаст да 85-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. У яго аснову пакладзены ўнікальныя архіўныя матэрыялы з рэсурсаў Польскага радыё і Архіву Польскай службы Радыё Свабода. Падкаст «І ўсё-такі вайна!» (A więc wojna!) будзе даступны на podcasty.polskieradio.pl і на платформах для стрымінгу.
Памяць пра Другую сусветную вайну мае важнейшае значэнне для разумення гісторыі польскай нацыі і Еўропы. Тое, што адбылося ў верасні 1939 г., мела вялікі ўплыў на лёс Польшчы і свету. Таму з нагоды 85-х угодкаў пачатку гэтай жорсткай вайны вырашана стварыць падкаст, які будзе нагадваць пра трагічныя падзеі, – падкрэсліў галоўны рэдактар Польскага радыё Павел Майхэр.
Аўтары падкасту: Бартламей Макоўскі і Пшэмыслаў Ліс адзначылі, што менавіта дзякуючы ўнікальным «гукам з мінулага» яны змаглі ажывіць гісторыю і пабудаваць мост паміж мінулым і сучаснасцю.
Кожны з чатырох эпізодаў будзе прысвечаны асобным аспектам абарончай кампаніі 1939 года.
IAR/нг