Беларуская Служба

У Польшчы ўсё шукаюць аб'екта, які ўвайшоў у паветраную прастору краіны ў панядзелак

31.08.2024 12:57
Невядомы аб'ект перасек польскую мяжу ў панядзелак у 6:43 раніцы, калі ішоў масіраваны ўдар расійскай стратэгічнай авіяцыі па Украіне.
   ,
У Польшчы шукаюць аб'екта, які ўвайшоў у паветраную прастору краіныPAP/Wojtek jargiło

Сёння 260 вайскоўцаў працягваюць шукаць аб’ект — верагодна гэта беспілётнік, які ўвайшоў у паветраную прастору Польшчы з Украіны ў панядзелак.

«Дагэтуль абследавана тэрыторыя ў 100 квадратных кіламетраў, сёння запланавана праверыць прыкладна 30 км», паведаміў Polskie Radio Lublin прэс-сакратар Аператыўнага камандавання родаў узброеных сіл падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі.

- Сёння пошукі вядуцца наземным шляхам. Абследаванні тэрыторыі працягнуцца мінімум да панядзелка. У чарговых камюніке аператыўнага камандавання будзем паведамляць аб працягу або спыненні пошукавых дзеянняў.

Невядомы аб'ект перасек польскую мяжу ў панядзелак у 6:43 раніцы, калі ішоў масіраваны ўдар расійскай стратэгічнай авіяцыі па Украіне. Аб'ект, хутчэй за ўсё, з'яўляецца беспілотнікам-камікадзэ «Шахед», які выкарыстоўваўся расіянамі падчас нападаў на Украіну.

Вайскоўцы не выключаюць, што аб'ект мог пакінуць тэрыторыю Польшчы.
яс