Польская армія ў сераду раніцай сцягнула свае знішчальнікі на ўсходнюю мяжу ў сувязі з расійскімі атакамі на заходнія рэгіёны Украіны. Пра гэта на платформе Х паведаміла Аператыўнае камандаванне родаў узброеных сіл.
«Гэта чарговая вельмі напружаная ноч для ўсёй сістэмы супрацьпаветранай абароны Польшчы ў сувязі з назіранай актыўнасцю далёкай авіяцыі РФ, якая наносіць удары па аб'ектах, размешчаных у тым ліку на заходняй тэрыторыі Украіны», — напісана ў ім.
У паведамленні адзначаецца, што ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны магчымы павышаны ўзровень шуму ў сувязі з пачаткам палётаў у паветранай прасторы польскіх і саюзных самалётаў.
Аператыўнае камандаванне падкрэслівае, што апошняя такая ўзмоцненая актыўнасць расійскай далёкай авіяцыі была зафіксавана ў ноч з 1 на 2 верасня гэтага года.
«Усе неабходныя працэдуры для забеспячэння бяспекі паветранай прасторы Польшчы запушчаны, а Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл пастаянна адсочвае сітуацыю», — запэўнілі ў ведамстве.
ав