З новага навучальнага года ў польскія школы пайшло яшчэ 40 тыс. украінскіх вучняў-уцекачоў. Гэта ў два разы менш, чым чакала Міністэрства адукацыі.
З верасня ў Польшчы ўведзена абавязковае школьнае навучанне для ўкраінскіх дзяцей і падлеткаў, якія жывуць у краіне. Ад гэтага будуць залежаць выплаты дапамогі «800 плюс». Перад пачаткам навучальнага года Мінадукацыі разлічвала, што ў школу пойдзе каля 80 тыс. украінцаў.
Цяпер польскія школы і дзіцячыя садкі наведвае каля 220 тыс. дзяцей бежанцаў з Украіны. Са студзеня дапамога «800 плюс» (800 злотых на кожнае дзіця да 18 гадоў – рэд.) не будзе выплачвацца апекунам дзяцей, якія не будуць наведваць польскія школы.
вс