Беларуская Служба

Пры падтрымцы ЮНІСЕФ у Польшчы праводзіцца кампанія па інтэграцыі ўкраінскіх дзяцей-уцекачоў

12.09.2024 13:30
ЮНІСЕФ, Мінадукацыі і грамадскія арганізацыі праводзяць кампанію падтрымкі вучняў з Украіны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: rawpixel/CC0 Public Domain/pixabay.com

ЮНІСЕФ будзе падтрымліваць інтэграцыю дзяцей-уцекачоў у польскіх школах. Арганізацыя запусціла кампанію: «Вяртаемся да навучання ў класе». Гаворка ідзе, у тым ліку, аб падтрымцы інтэграцыі дзяцей, між іншым, з Украіны з польскімі вучнямі і ліквідацыю стэрэатыпаў, датычных польскіх школаў.



Моніка Кацпшак(Monika Kacprzak) з Бюро ЮНІСЕФ па рэагаванні на патрэбы ўцекачоў у Польшчы кажа, што бацькі дзяцей - уцекачоў будуць вучыцца, між іншым: як запісаць дзіця ў польскую школу:

- Для бацькоў мы падрыхатавалі набор найбольш папулярных пытанняў і адказаў, напрыклад, як запісаць дзіця ў школу ў Польшчы. Таксама інфармацыі, датычныя фінансаў, права, мовы. Запрашаем на старонку на ўкраінскай мове, на якой бацькі могуць знайсьці самую важную інфармацыю.

У сваю чаргу настаўнікі могуць скарыстацца матэрыяламі аб навучанні ў шматкультурным класе і вырашэнні крызісаў, кажа Моніка Кацпшак:

- Для іх мы падрыхтавалі шэраг бясплатных курсаў анлайн, зацверджаных Міністэрствам адукацыі. Падчас іх настаўнікі даведаюцца, як вучыць польскай мове, як замежнай; як весці заняткі ў шматкультурным класе.

Да гэтага часу матэрыяламі, падрыхтаванымі ЮНІСЕФ, скарысталіся 14 тысяч настаўнікаў. Акцыя працягнецца да чэрвеня наступнага года. Партнёрам кампаніі з’яўляюцца Міністэрства нацыянальнай адукацыі, дабрачынныя і сацыяльныя арганізацыі, якія займаюцца адукацыяй.

IAR/аз