Беларуская Служба

Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны выдзеліць 100 мільёнаў злотых на разбураныя паводкай помнікі

01.10.2024 08:02
Грошы пойдуць з праграмы «Ахова помнікаў на 2025 год».
Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Анна Урублеўска PAP/Tomasz Gzell

Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Анна Урублеўска паведаміла, што набор пачнецца ў пачатку студзеня пасля ацэнкі страт і падрыхтоўкі дакументацыі. «Мы ведаем аб асобных касцёлах, мастах, помніках. У нас пакуль няма ацэнкі страт. Пакуль жа разам з Упраўленнем ваяводскага кансерватара помнікаў і Нацыянальным інстытутам спадчыны мы пачынаем ацэньваць страты. Ці хопіць сто мільёнаў? Не ведаю. Калі не, то будзем шукаць гэтыя грошы. Вядома, што за год усё не адбудуем. Справа ў тым, каб захаваць усё, што магчыма», — сказала міністр культуры.

Спецыялісты непасрэдна на месцы ацэняць стан пашкоджаных паводкай канструкцый. Іх задачай будзе падрыхтоўка экспертных заключэнняў, у якіх будуць ацэнены страты і выпрацаваны рэкамендацыі па рэканструкцыі.

ав