Украіна і напружаная сітуацыя на Блізкім Усходзе - галоўныя тэмы гутаркі кіраўніка МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага з новым генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ, якая адбываецца другую палову дня 2 кастрычніка, ў сераду, - паведаміў прэс-сакратар польскага МЗС Павел Уроньскі.
Паводле прадстаўніка МЗС, у першую чаргу «гэта віншавальная размова» ў сувязі з уступленнем Марка Рутэ на пасаду генеральнага сакратара НАТА.
Павел Уроньскі дадаў, што падчас гутаркі абмяркоўваюцца «два важныя пытанні: пытанне Украіны і сітуацыя на Блізкім Усходзе, якая напружаная і не падобна, што яна супакоіцца, там становіцца ўсё больш небяспечна».
Адказваючы на пытанне аб тым, ці падчас гутаркі абмяркоўваецца, у прыватнасці, каардынацыя дзеянняў па абароне або выездзе грамадзян іншых краін з Лівана, прадстаўнік МЗС адказаў станоўча.
Нагадаем, Марк Рутэ ў аўторак, 1 кастрычніка змяніў на пасадзе генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга, які займаў гэтую пасаду з 2014 года. Уступіўшы на пасаду, Марк Рутэ заявіў, што будзе дамагацца выканання рашэнняў Альянсу аб фінансавай і ваеннай падтрымцы Украіны і збліжэнні Кіева з НАТА.
pap/эж