На Замкавай плошчы ў самым цэнтры Варшавы тысячы чалавек пратэставалі супраць ізраільскай ваеннай аперацыі у Сектары Газа і Ліване. Акцыя пратэсту пад назвай «Спыніць ізраільскую машыну смерці!» прайшла таксама ў Гданьску, Беластоку і іншых гарадах Польшчы і свету.
Людзі, сярод якіх былі палякі, палестынцы, ліванцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей, пратэставалі супраць забойства мірных жыхароў і каланіялізму.
«Я – ліванец. У нас катастрофа: гінуць людзі, дзеці, маці пад двухтоннымі ізраільскімі бомбамі», - сказаў адзін з удзельнікаў пратэсту.
Пасля маніфестацыі яе ўдзельнікі прайшлі да пасольства Ізраіля ў Польшчы.
вс